Мінская школьніца звалілася з 11-га паверха жылога дома

Трагічнае здарэнне адбылося на вуліцы Каменнагорскай у Мінску. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічных ратавальнікаў, там з 11-га паверха жылога дома звалілася адзінаццацікласніца школы №42. 18-гадовая дзяўчына звалілася з гаўбца на брылёк над пад'ездам. Меркаваная прычына падзення — самагубства.

Ратавальнікі дапамаглі медыкам зняць пацярпелую з брылька пад'езда. Але ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла ў лякарні хуткай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі