Мінскі аблвыканкам: Палова вернікаў Міншчыны — не праваслаўныя
Праваслаўнымі сярод вернікаў Мінскай вобласці з'яўляюцца толькі 51,7%. Іначай кажучы, кожны другі вернік вызнае не праваслаўе, канстатуе "Электронны Барысаў". Такія лічбы агучыў начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкама Леанід Пархімовіч. Таксама ён адзначыў, што з 402 храмаў сталічнага рэгіёна праваслаўнай царкве належаць 253.
Выступ чыноўніка адбыўся на выязным паседжанні калегіі апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Яно праходзіла на пачатку кастрычніка ў Барысаве. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, начальнікі аддзелаў па справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, намеснікі старшыняў і начальнікі аддзелаў ідэалагічнай працы райгарвыканкамаў Міншчыны.