Мінскі “Бургер Кінг” могуць пакараць за неразуменне беларускай мовы

Мінскі “Бургер Кінг” могуць пакараць за неразуменне беларускай мовы

Мінскі рэстаран “Бургер Кінг” чакае суд з нагоды парушэння закону ад мовах. Гэты прэцэдэнт здарыўся, калі мінчук Анатоль Новікаў зайшоў у рэстаран і звярнуўся да касіркі па-беларуску, а яна адказала, што не разумее яго.

Кліент папрасіў дапамагчы, але адміністратарка заявіла, што супрацоўнікі не абавязаныя ведаць беларускую мову. Пасля гэтага Новікаў пакінуў па-беларуску запіс у кнізе скаргаў і прапановаў, на які атрымаў рускамоўны адказ — гэта парушэнне закону аб зваротах грамадзян. Гэтую гісторыю Анатоль Новікаў распавёў у Фэйсбуку.

Абураны кліент не супакоіўся і напісаў скаргу ў Мінітэрства юстыцыі і ў Мінгарвыканкам. Яго зварот разгледзілі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна, з якой прыйшоў адказ па-беларуску: на кіраўніка рэстарана складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні за стварэньне перашкод і абмежаванняў у карыстанні дзяржаўнай мовай. Справа перададзеная ў суд. Калі супрацоўніцу Burger King прызнаюць вінаватай, ёй пагражае штраф ад чатырох да дзесяці базавых велічынь (ад 92 да 230 рублёў).

Мінскі “Бургер Кінг” могуць пакараць за неразуменне беларускай мовы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі