Мінскі пяцікласнік спрабаваў распаліць вогнішча аэразольным балончыкам

Мінскі пяцікласнік спрабаваў распаліць вогнішча аэразольным балончыкам

Увечары 13 чэрвеня мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў прыёмнае аддзяленне лякарні паступіла дзіця з апёкамі.

Паводле папярэдніх звестак Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, на вуліцы Яна Чачота каля 19-й гадзіны 12-гадовы хлопчык распальваў вогнішча ў металічнай ёмістасці. Для таго, каб распаліць агонь ён выкарыстаў аэразольны балончык, ад чаго адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.

Лекары хуткай дапамогі, якія прыбылі па выкліку мінакоў, паставілі хлопчыку папярэдні дыягназ "тэрмічны апёк галавы, шыі першай-трэцяй ступеняў (3% цела)". Пяцікласніка шпіталізавалі ў апёкавую рэанімацыю.

Прычынай здарэння называецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі