Мінскі студэнт можа сесці ў турму за выдаленне чужой старонкі ВК
Студэнт адной з мінскіх ВНУ можа трапіць у турму, бо жартам выдаліў старонку ВК свайго суседа па інтэрнаце. Пра гэты інцыдэнт паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 20-гадовы хлопец пабачыў, што іншы студэнт заходзіў у сацыяльную сетку ВКонтакте праз кампутар іх агульнага знаёмага і не выйшаў з акаўнта. Тады ён вырашыў пажартаваць і выдаліў чужую старонку.
Гаспадар акаунта звярнуўся ў міліцыю, якая знайшла парушальніка. Дзеянні жартаўніка расцанілі як “несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі” (ч.2 арт. 349 КК РБ). Пакаранне за такое злачынства — от штрафу да турмы на два гады.