Мінскія айцішнікі зарабляюць па 38 мільёнаў за месяц

Мінскія айцішнікі зарабляюць па 38 мільёнаў за месяц

У Мінску самыя высокія заробкі атрымліваюць спецыяліста IT-галіны. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада, у студзені сярэдні заробак гэтых спецыялістаў склаў 37 мільёнаў 624,6 тысячы рублёў.

Высокія заробкі мелі таксама фінансавыя пасярэднікі (18 мільёнаў 979,2 тысячы рублёў), спецыялісты паветранага транспарту (17 мільёнаў 641,7 тысячы). Нафтавікі атрымлівалі заробкі па 17,5 мільёна, каля 12,5 мільёна мелі страхаўшчыкі, архітэктары і юрысты зараблялі крыху больш за 11 мільёнаў.

Найменей зараблялі спецыялісты ў сферы сацыяльных паслугаў (у сярэднім 4 мільёны 759,6 тысячы), а таксама творчыя работнікі (4 мільёны 705 тысяч).

Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак работнікаў Мінска ў студзені склаў 9 мільёнаў 387,9 тысячы рублёў і зменшыўся ў параўнанні са снежнем на 1 мільён 83,8 тысячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі