Мінскія гандбалісты згуляюць з македонцамі, туркамі і чарнагорцамі
У Вене 18 чэрвеня прайшло лёсаванне гандбольнага кваліфікацыйнага турніру Лігі чэмпіёнаў, піша "Прессбол". Сапернікамі мінскага "Дынама" сталі македонскі "Вардар", турэцкі "Бешыкташ" і чарнагорская "Будучнаст". Турнір пройдзе з 4 па 6 верасня. Права прыняць спаборніцтва дасталося чэмпіёну Македоніі.