Мінскія каталікі адправіліся пілігрымкай у Будслаў
27 чэрвеня сотні вернікаў-каталікоў накіраваліся з Мінску ў ХІХ пілігрымку ў Будслаў. Штогод яна распачынаецца ў гэты дзень ад сценаў Мінскага кафедральнага касцёла і завяршаецца 1 ліпеня каля нацыянальнай святыні — абраза Маці Божай Будслаўскай. Як адзначае Радыё "Свабода", працягласць трасы з Мінску да Будслава складае 180 кіламетраў.
Вернікі маюць сінія сцягі, бейсболкі, хусткі, на якіх напісана “Мінск-Будслаў”. У мінскай пілігрымцы ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Па дарозе да іх далучаюцца вернікі з усёй Беларусі.
Вернікі маюць сінія сцягі, бейсболкі, хусткі, на якіх напісана “Мінск-Будслаў”. У мінскай пілігрымцы ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Па дарозе да іх далучаюцца вернікі з усёй Беларусі.