Мінскія ўлады не дазволілі правесці асобнае шэсце "Несмяротны полк"

Мінскія ўлады не дазволілі правесці асобнае шэсце "Несмяротны полк"

Мінскія ўлады не дазволілі правесці 9 траўня на Дзень Перамогі асобнае шэсце "Несмяротны полк". Заяку падавалі некалькі грамадскіх арганізацый. Патэнцыйным удзельнікам акцыі прапанавана далучыцца да ўскладання кветак на плошчы Перамогі (і яны збіраюцца такой прапановай скарыстацца). Як паведамляе TUT.by, чыноўнікі спасылаліся ў тым ліку і на пандэмію каранавіруса.

"Несмяротны полк" — гэта акцыя, якая праходзіць у Расіі. Яе ўдзельнікі нясуць партрэты ўдзельнікаў вайны — нярэдка сваіх сваякоў. У Беларусі аналагічная акцыя называецца "Беларусь памятае". Тым не менш, "Несмяротны полк" намагаецца правесці асобнае шэсце. У 2018-м ім яго дазволілі, у 2019-м і 2020-м — не, прапанавалі далучыцца да афіцыйных святочных мерапрыемстваў.

У Мінску акцыя "Несмяротны полк" набывае зусім іншае адценне — на яе выходзяць і людзі, якія сумуюць па СССР, Леніну, Сталіну, нясуць іх партрэты.

Радыё Свабода дадае, што шэсце не дазволілі і ў Брэсце, а ў Віцебску і Наваполацку — дазволілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі