Мінскія ўлады не дазволілі правесці пікеты супраць абортаў

Правесці пікеты супраць абортаў не дазволілі сябрам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" сталічныя ўлады. У адным з выпадкаў падставай для адмовы сталі работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор. У іншым чыноўнікі заявілі, што пікет каля аднаго з радзільных дамоў будзе перашкаджаць грамадскаму парадку.

Сайт belmy.info нагадвае, што серыя пікетаў мусіла прайсці ў рамках кампаніі БХД "Моцная сям'я — моцная Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі