Мінскія ўлады вырашылі змагацца з незаконнай рэкламай на асфальце

Мінскія ўлады вырашылі змагацца з незаконнай рэкламай на асфальце

У Мінску хочуць ліквідаваць незаконную рэкламу на асфальце. Гэтае пытанне абмяркоўвалася 26 кастрычніка на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, інфармуе БЕЛТА.

Пра наяўнасць такой праблемы паведаміла начальнік упраўлення гандлю і паслуг сталічнага гарвыканкама Ніна Емяльянава. Па яе словах, усё часцей у Мінску распаўсюджваюцца наземныя рэкламныя пано. На тратуарах і пляцоўках перад сацыяльна-культурнымі і гандлёвымі аб'ектамі з'яўляюцца рэкламныя аб'явы, нанесеныя фарбай па трафарэце. Гэта з'яўляецца парушэннем заканадаўства і псуе эстэтычны выгляд вуліц.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падтрымаў чыноўніцу. Ён лічыць, што такія няўзгодненыя рэкламныя аб'явы трэба выдаляць. Тых, хто наносіць такую рэкламу, Шорац прапанаваў прыцягваць да адказнасці.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі