Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне трох намеснікаў старшыні Мінгарвыканкама

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне трох намеснікаў старшыні Мінгарвыканкама

20 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне трох намеснікаў старшыні Мінгарвыканкама. У Андрэя Шорца не хапала іх пасля таго, як у канцы мінулага года Ігар Карпенка стаў міністрам адукацыі, а Уладзімір Кухараў — намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантроля.

Як інфармуе БЕЛТА, першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама стаў Фёдар Рымашэўскі, які дагэтуль працаваў гендырэктарам "Мінскбуду". Намеснікамі Шорца сталі Аляксандр Крэпак, які ўзначальваў адміністрацыю Маскоўскага раёна Мінска, а таксама Ігар Юркевіч, які ачольваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Лукашэнка ўзгадніў і прызначэнне Андрэя Жайловіча кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ўзровень развіцця сталіцы мог бы быць значна вышэйшым. Для гэтага ён даручыў урэгуляваць цэнавую палітыку, забяспечыць рост заробкаў (ён лічыць, што ў Мінску яны павінны быць большыя за 500 долараў) і вырашыць праблему з занятасцю насельніцтва.

"Мінск з кожным месяцам павінен выглядаць інакш: лепш, лепш і лепш. Каб паказаць прыклад ўсёй краіне", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі