Мінспорта абвясціла памер "прызавых" за Алімпійскія медалі Пхёнчана-2018

Мінспорта абвясціла памер "прызавых" за Алімпійскія медалі Пхёнчана-2018

Памер "прызавых", якія абяцаюць беларускім спартсменам за медалі Алімпійскіх гульняў, з апошняй алімпіяды не змяніўся. За залаты медаль дзяржава заплацяць спартсмену $150 тысяч, за срэбны — $75 тысяч, за бронзавы — $50 тысяч. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай таму, што да гульняў-2018 у Пхёнчане застаецца ўсяго 100 дзён, распавёў шэф місіі беларускай алімпійскай каманды Аляксандр Барауля.

"Паралімпійцаў-прызёраў будзе чакаць больш сціплае ўзнагароджанне: 50, 30 і 20 тысяч долараў у залежнасці ад якасці ўзнагароды", — дадаў чыноўнік.

Сёння беларусы маюць 45 кандыдатаў на ўдзел у 6 алімпійскіх дысцыплінах: біятлон, фрыстайл, канькабежны спорт, шорт-трэк, гарналыжны спорт і лыжныя гонкі. "Можна ўпэўнена заявіць, што ў біятлоне ў нас ёсць 10 ліцэнзій: па 5 у мужчын і жанчын, — цытуе Бараулю TUT.by. — Калі б вынікі кваліфікацыі падводзіліся сёння, дык мы б сказалі, што яшчэ 11 спартсменаў знаходзяцца ў гэтым пуле. У фрыстайлістаў, чакаем, будзе 7 ліцэнзій, у гарналыжнікаў — 2, у лыжнікаў — 6, у канькабежцаў — 2-4 ліцэнзіі, у шорт-трэку — 1-2".

Такім чынам, у беларускай дэлегацыі будзе прыкладна 30 спартсменаў. Яны плануюць адправіцца ў Паўднёвую Карэю 27 студзеня, каб некалькі дзён прысвяціць падрыхтоўцы да Алімпіяды на месцы яе правядзення. Гульні-2018 у Пхёнчане стартуюць 9 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі