Мінюст патрабуе тлумачэнняў у журналістаў

Афіцыйны ліст за подпісам начальніка ўпраўлення Міністэрства юстыцыі па пытаннях некамерцыйных арганізацый Кірычэнкі прыйшоў у БАЖ 21 снежня. Запыт тычыцца заявы пратэсту, прынятай ГА «БАЖ» у сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Мінюст «прапануе» Беларускай асацыяцыі журналістаў  да 24 снежня паведаміць, якім пунктам свайго статуту яна кіравалася, выступаючы ў абарону «грамадскіх актывістаў, што ўзялі ўдзел у масавых беспарадках у г. Мінску 19.12.2010».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі