Мінздароўя распрацуе правілы праектавання і эксплуатацыі АЭС

Міністэрства аховы здароўя па заданні ўрада распрацоўвае новыя санітарныя нормы і правілы праектавання і эксплуатацыі ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў, загадчык лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены Міністэрства аховы здароўя Якаў Кенігсберг. Як адзначае БЕЛТА, Беларусь раней такога дакумента не мела, бо ён быў проста не патрэбны. Па словах Кенігсберга, у Беларусі пачалася падрыхтоўка нарматыўных дакументаў па радыяцыйнай бяспецы. Для іх фармавання адведзена тры гады.

У той жа час Кенігсберг звярнуў увагу, што Астравецкая пляцоўка пакуль не зацверджаная. Пакуль не праведзеная дзяржаўная экалагічная экспертыза, пляцоўка не можа быць зацверджанай, нагадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі