Мінздароўя выдаліла з інтэрнэту звесткі пра смяротнасць у лякарнях у 2020 годзе
Міністэрства аховы здароўя выдаліла з агульнага доступу статыстычны зборнік "Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь" за 2020 год. З гэтага выдання можна было даведацца пра смяротнасць у беларускіх бальніцах.
хаця ў зборніку не ўказвалася агульная колькасць смерцяў (упершыню за час яго існавання), з апублікаванай там статыстыкі было зразумела, што ў беларускіх бальніцах за 2020 год памерла на 16 тысяч чалавек больш, чым у 2019 годзе.
Статыстыку смяротнасці за "кавідны" 2020 год не паведамляе і Белстат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.