Мітрапаліт Кандрусевіч спытаў у ДПК, чаму яго не пускаюць у Беларусь
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч / Catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч напісаў ліст у Памежны камітэт, у якім папрасіў адказаць, чаму яго не пускаюць у Беларусь.
— Мітрапаліт ужо накіраваў у Дзяржпамежкамітэт ліст ад свайго імені, будзем накіроўваць сёння і асобны ліст ад епархіі. Калі яны не дадуць адказу, тады будзем пісаць у Адміністрацыю прэзідэнта і, магчыма, у МУС, — цытуе tut.by словы прэс-сакратара Каталіцкага касцёла ў Беларусі Юрыя Санько. Па словах Санько, раніцай 1 верасня ў камітэце яму адказалі, што там па-ранейшаму сітуацыю не каментуюць.
Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча без тлумачэння прычын не пусцілі ў Беларусь 31 жніўня — ён вяртаўся дадому з рабочай паездкі ў Польшчу. Пасля трох гадзін знаходжання на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі вымушаны быў вярнуцца ў Польшчу і начаваць у адной з парафій Беластока.
Тадэвуш Кандрусевіч — грамадзянін Беларусі. Адвакаты кажуць, што яго могуць не пусціць дадому толькі ў выпадку пазбаўлення грамадзянства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.