Мітрапаліт Павел: Паспрабую вучыць беларускую мову

Як вядома, пасля сыходу на пенсію мітрапаліта Філарэта сінод РПЦ у Маскве прызначыў на гэтую пасаду 61-гадовага расіяніна архіепіскапа Разанскага Паўла. Ён, дарэчы, яшчэ не мае беларускага грамадзянства. З пэўнай паўзай мітрапаліта Паўла павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.

Журналісты "Комсомольской правды в Беларуси" пацікавіліся ў мітрапаліта Паўла, ці будзе ён вучыць беларускую мову? "Наколькі ўдасца, вядома, — кажа ўладыка. — Там, дзе я нёс царкоўнае паслушанне, трэба было вучыць мовы. Трэба было і англійскую вучыць, каб кантактаваць з людзьмі. Вядома, пастараюся, наколькі змагу. Буду старацца. Наколькі гэта будзе магчыма".

Мітрапаліт Павел — кіраўніку РПЦ: Можа хто іншы паедзе ў Беларусь? (відэа)
 

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі