Міжнародная федэрацыя тэніса прыпыніла сяброўства Беларусі і Расіі
Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) прыпыніла сяброўства беларускай і расійскай федэрацый, а таксама забараніла ім удзельнічаць у міжнародных камандных спаборніцтвах пад сваёй эгідай.
"ITF падтрымлівае цесныя кантакты з Федэрацыяй тэніса Украіны і выказвае салідарнасць з народам Украіны", — гаворыцца ў паведамленні Федэрацыі.
У спаборніцтвах пад эгідай WTA і АТП, як і ў турнірах "Вялікага шлема" тэнісісты з Беларусі і Расіі змогуць удзельнічаць без дзяржаўнай сімволікі — сцяга і гімна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.