Міжнародныя эксперты: Рубель можа абваліцца і каштаваць 3500 за 1 долар
Беларускі рубель можа паўтарыць лёс украінскай грыўні і расійскага рубля і абваліцца на 60% у дачыненні да долара ЗША. Курс можа скласці да 3500 рублёў за долар. Да такой высновы прыйшлі фінансавыя аналітыкі ў аглядзе макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, ён апублікаваны ў рамках VI Аблігацыйнага кангрэсу краін СНД і Балтыі, што праходзіць 18 і 19 чэрвеня ў Мінску.
Адзначаецца, што Нацыянальны банк Беларусі дэвальваваў рубель у студзені-лютым больш як на 30%. Аднак "мізэрны аб'ём рэзерваў не дазваляе сказаць, што на гэтым падзенне рубля завершыцца". Аналітыкі канстатуюць, што міжнародныя рэзервы Нацбанка пакрываюць меней за два месяцы будучага імпарту замест трох-чатырох.
У аглядзе адзначаецца, што курс зваліцца не менш як да 3000 рублёў за 1 долар да канца 2009 года. Больш за тое, працягваюць аналітыкі: беларускі рубель можа паўтарыць лёс украінскай грыўні і расійскага рубля і абваліцца на 60% да долара ЗША — з 2.200 да 3.500 рублёў за долар.