МНС запусціла “Бусла” для маніторынгу пажараў на Міншчыне

МНС выкарыстала беспілотнік “Бусел-М” для адсочвання сітуацыі з пажарамі ў Мінскай вобласці. Авіяцыйны комплекс будзе выкарыстоўвацца для своечасовага знаходжання крыніцаў узгарання ў экасістэмах. Апроч таго,  супрацоўнікі МНС ладзяць рэйдавыя праверкі і прафілактычныя працы для перадухілення пажараў, звязаных з сезонным выпальваннем травы.

У Мінскім абласным упраўленні МНС нагадваюць, што выпальванне сухой расліннасці катэгарычна забароненае — за такое правапарушэнне пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі