Моцны землятрус на ўсходзе Турцыі: колькасць ахвяраў узрасла да 20
Землятрус у Турцыі / AA Photo
Колькасць ахвяр моцнага землятрусу на ўсходзе Турцыі ўзрасла. Як мінімум 20 чалавек загінулі і больш за тысячу атрымалі раненні, паведамляе BBC са спасылкай на турэцкія ўлады. Раней паведамлялася аб 18 загінуўшых і 400 пацярпелых.
UPDATE — 20 killed, 1,015 injured in earthquake that struck eastern Turkey's Elazığ and Malatya provinces; efforts resume to rescue nearly 35 people from collapsed buildings, disaster management agency AFAD sayshttps://t.co/XKFaVlfiRR pic.twitter.com/kHPwEdzEwK
— DAILY SABAH (@DailySabah) January 25, 2020
Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 6,8 быў у раёне горада Сіўрыджы (правінцыя Элязыг на глыбіні 6,7 км). Многія будынкі разбураныя, жыхары пакінулі свае дамы. Міністр унутраных спраў Сулейман Сойле заявіў, што ўлады робяць усё магчымае, каб дапамагчы людзям.