Моладзь БНФ павіншавала мінчукоў з Днём Св.Валянціна

Моладзевая арганізацыя Партыі БНФ "Моладзь БНФ" павіншавала мінчукоў з Днём святога Валянціна.

Прыкладна ў 12.30 у адным з ажыўленых месцаў сталіцы, побач з метро на вуліцы Веры Харужай сабраліся каля дзесятка актывістаў арганізацыі. Яны раздавалі мінакам гваздзікі з павязанымі на іх бела-чырвона-белымі стужачкамі і арыгінальныя паштоўкі з сімволікай арганізацыі.


Мінакі ўспрымалі акцыю добразычліва, жартавалі і ўсміхаліся. Падчас акцыі ніхто з яе ўдзельнікаў затрыманы не быў. Недалёка ад месца правядзення мерапрыемства знаходзілася некалькі аўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі, аднак у ход акцыі яны не ўмешваліся.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі