На разагрэве ў Morcheeba выступіць Shuma (відэа)
А салістка амерыканскай каманды звярнулася да прыхільнікаў па-беларуску.
Гурт Shuma, які спалучае традыцыйныя беларускія спевы з электроннай музыкай, будзе адкрываць канцэрт брытанскай каманды Morcheeba ў сталічным Prime Hall 15 снежня. "Разаграваць" Morcheeba хацелі каля 50 беларускіх гуртоў, але менавіта этна-электронная музыка Shuma прыйшлася даспадобы брытанцам.
Вакалістка Morcheeba Скай Эдвардс, у сваю чаргу, пачала свой відэазварот па-беларуску і запрасіла прыхільнікаў на свой першы канцэрт у Беларусі.
Гурт MORCHEEBA (Вялікабрытанія) з праграмай "Greatest Hits Plugged & Unplugged", 15 снежня – Prime Hall – 19.00.
Квіткі: танцпол – 450 тыс. руб., столікі – ад 500 тыс. руб. да 1 млн руб.
Продаж у касах Kvitki.by, Ticketpro, "Мінскканцэрт".
Даведка/дастаўка: (044) 48 20 160, (025) 700 59 45.
Арганізатар: ТАА "Концертхоллгрупп".
Фота: www.spin-go.it