“Мотавела” скапіявала легендарны італьянскі скутар Vespa
Беларускае “Мотавела” скапіявала легендарны італьянскі скутэр Vespa. Як піша “Наша Ніва”, навюткі скутар Vesna уладальнікі адной з мінскіх велакрамаў выставілі наўпрост на вуліцу, каб прывабіць мінакоў.
Мапед сапраўды вельмі нагадвае “Веспу” — найперш, сваім дызайнам. Скутар выпускаецца ў Італіі ад 1946 года, а ліцэнзіі на яго вытворчасць набывалі заводы ў іншых краінах Еўропы. У СССР копію “Веспы”, але без ліцэнзіі, выпусцілі ў 1957 годзе і назвалі гэты мапед “Вяткай”.
Беларускі скутар Vesna каштуе 2400 рублёў, а сапраўдны італьянскі будзе каштаваць 7800 у эквіваленце. Аб’ём рухавіка скутара ад “Мотавела” — 49 кубічных сантыметраў, таму пры наяўнасці правоў катэгорыі В не трэба атрымліваць дадатковую катэгорыю А, каб катацца на гэтым мапедзе.