МТЗ-РІПА стане Партызанам, Трактарам, Арсеналам ці Беларуссю

Да канца тыдня сталічны клуб скончыць конкурс на новую назву. Заснавальнікам прапануюць 10-12 варыянтаў У наступным сезоне ФК МТЗ-РІПА будзе выступаць пад іншай назвай. На яе быў аб'яўлены конкурс, які скончыцца ўжо на гэтым тыдні. Пра варыянты назваў, якія дасылаліся балельшчыкамі, Еўрарадые распавёў дырэктар клуба Людас Румбуціс.

Людас Румбуціс: "Нам ўжо прапанавалі 40-50 назваў, сярод іх: МТЗ-Трактар, Трактар, Партызан, Арсенал, Сталіца, Беларусь… Мы абярэм 10-12 назваў, якія мы прапануем заснавальнікам. Хай яны абіраюць. На гэтым тыдні у нас скончыцца гэта кампанія".

Нагадаем, жаданне змяніць назву тлумачыцца тым, што шмат хто не разумее абрэвіятуру РІПА (Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі).


Фота — mtz-ripo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі