МУС хоча ўвесці бальную сістэму пакаранняў для кіроўцаў-парушальнікаў

МУС хоча ўвесці бальную сістэму пакаранняў для кіроўцаў-парушальнікаў

МУС хоча ўвесці бальную сістэму пакаранняў для кіроўцаў-парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Пра гэта па выніках сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, інфармуе БЕЛТА. Лукашэнка падтрымаў зрабіць больш жорсткай адказнасць для п'яных за рулём. "Алкашам месца за рулём няма!", — заявіў ён.

Пакет прапаноў МУС рыхтуе да нарады кіраўніка дзяржавы з сілавікамі, дакладная дата якой пакуль невядомая. Сярод іх ёсць прапанова зрабіць больш жорсткай адказнасць для кіроўцаў, якія дзясяткі разоў на год парушаюць ПДР. Мяркуецца, што гэта выключыла б магчымасці здзяйснення цяжкіх злачынстваў на дарогах краіны.

"Мы прапануем увесці бальную сістэму рэагавання на парушэнні ў дачыненні такіх грамадзян з перспектывай часовага пазбаўлення іх магчымасці кіраваць транспартнымі сродкамі, — кажа Шуневіч. — ...Бальная сістэма працуе дастаткова проста: за пэўныя віды правапарушэнняў у галіне дарожнай бяспекі будуць налічвацца балы, і, калі грамадзянін будзе набіраць пэўную колькасць балаў за гэтыя правапарушэнні, ён будзе пазбаўляцца права на кіраванне транспартным сродкам на пэўны час".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі