У МУС паведамілі пра затрыманне групы "змагароў", якая напала на іракца
У МУС Беларусі паведамілі пра затрыманне групы "актыўных удзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" (міліцыя іх называе "змагарамі"), якая напала на 30-гадовага грамадзяніна Іраку. Усе яны — жыхары Мінска: 19-гадовая дзяўчына і чацвёра хлопцаў ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў. Сцвярджаецца, што дзяўчына пазнаёмілася з замежнікам у інтэрнэце і 7 кастрычніка сустрэлася з ім у кватэры "для аказання секспаслуг". Пра гэта ведалі яе знаёмыя, адзін з якіх і прапанаваў арганізаваць напад на іракца. Яны ўварваліся ў кватэру, збілі мужчыну, забралі ў яго 300 долараў і ўцяклі. Грошы хлопцы падзялілі паміж сабой.
Міліцыя затрымала іх "па гарачых слядах". Маладыя людзі спадзяваліся, што замежнік не будзе заяўляць пра напад. Таксама па версіі МУС, яны былі ўпэўненыя, што міліцыя займаецца выключна акцыямі пратэсту, таму планавалі серыю такіх абрабаванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.