МУС: У святкаванні Дня Перамогі ўзяло ўдзел 1,8 мільёна беларусаў

Болей за 1,8 мільёнаў чалавек ўзяло ўдзел у масавых мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю перамогі. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу ўпраўлення аховы правапарадку МУС Уладзімір Станілевіч. Паводле яго інфармацыі, паглядзець парад да абеліска “Мінск — горад-герой” прыйшло каля 600 тысяч мінчан і гасцей сталіцы, а на салют хадзіла болей за 200 тысяч чалавек.

Разам з тым цягам святочных сутак праваахоўнікі адзначылі пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі, хоць абышлося і без забойстваў. У выніку п’яных сварак зарэгістравана шэсць выпадкаў цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На дарогах краіны адбылося 10 аварыяў, у якіх 11 чалавек атрымалі раненні.

Супрацоўнікі ДАІ ўсяго зафіксавалі болей за 4 тысячы парушэнняў правілаў дарожнага руху, а за “п’яную язду” затрымалі 130 кіроўцаў.

За святочныя выходныя адбылося 64 пажары, пад час якіх загінула 4 чалавекі, інфармуе прэс-служба МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі