МУС вырашыла, што Ідраку Мірзалізадэ непажадана знаходзіцца ў Расіі

МУС вырашыла, што Ідраку Мірзалізадэ непажадана знаходзіцца ў Расіі

МУС РФ прызнала пажыццёва "непажаданым" знаходжанне ў Расіі беларускага стэндапера Ідрака Мірзалізадэ. Пра гэта піша "Новая газета" са спасылкай на сайт ведамства.

"У сваім публічным выступе Ідрак Мірзалізаде дапусціў выразы, якія ўзбуджаюць нянавісць і варожасць у адносінах да асоб рускай нацыянальнасці, якія прыніжаюць іх чалавечую годнасць", — мяркуюць у МУС.

"Непажаданае" знаходжанне коміка ў Расіі звязанае з "разгонам" пра тое, як ён спрабаваў зняць кватэру ў Маскве. У сваім выступе Ідрак распавядаў, з якімі цяжкасцямі чалавек усходняй знешнасці сустракаецца ў сталіцы Расіі. Але прапаганда ўсё выкруціла наадварот. У выніку на хлопца напалі ў цэнтры Масквы, а пасля ён адсядзеў за свае выказванні 10 сутак арышту.

Па дадзеных міністэрства, у апошнія гады Мірзалізаде неаднаразова прыязджаў у Расію, у сакавіку 2021 года комік атрымаў від на жыхарства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі