Мужчына пасля сваркі з жонкай адкрыў газавы балон і павесіўся

Як перадае БЕЛТА, каля 9-й гадзіны ратавальнікі атрымалі паведамленне пра выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння ў вёсцы Стрыеўка Гродзенскага раёна. Выбух пашкодзіў сцены і выбіў шыбы ў жылым доме. Пры высвятленні абставінаў выявілася, што гаспадар дома адкрыў вентыль бытавога газавага балона ёмістасцю 40 л, пасля чаго павесіўся. 

Магчымай прычынай здарэння называюць сварку з жонкай. Саму жанчыну перад здарэннем шпіталізавалі, бо муж яе моцна збіў.

Ілюстрацыйнае фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі