Мужчыну, ад якога зацяжарыла 14-гадовая дзяўчына, выпусцілі з-за кратаў
Гомельскі абласны суд змяніў меру пакарання 26-гадоваму Віктару, жыхару Светлагорскага раёну , якога ў студзені 2016 года асудзілі на 3 гады зняволення ўзмоцненага рэжыму за сэксуальныя зносіны з заведама малалетняй. Пра сітуацыю стала вядома пасля таго, як 14-гадовая дзяўчына з той жа вёскі, Наста, зацяжарыла.
Пасля вынясення прыгавору мужчына падаў касацыйную скаргу на перагляд справы. 18 сакавіка суд адтэрмінаваў пакаранне на тры гады.
“Пракурор казаў, што прысуд мусіць застацца ў сіле. Але суддзі, сярод якіх быў малады чалавек, настаялі на адтэрміноўцы. І мы вельмі яму ўдзячныя”, — кажа Наста, якой праз месяц нараджаць. Па словах дзяўчыны, у жніўні ёй споўніцца 15 гадоў, і яны з Віктарам ажэняцца.
Нагадаем, гісторыя набыла шырокі рэзананс. Падрабязнасці:
“Мы верылі, што дадуць умоўны тэрмін. Таму і адваката не наймалі”