Мужчыну, які з малатком "напаў" на Дом урада, адправілі на прымусовае лячэнне
Мужчыну, які ў пачатку сакавіка 2021-га з малатком у руках "напаў" на Дом урада ў Мінску, адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар "са звычайным назіраннем". Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска, згодна з заключэннем комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ён пакутуе псіхічным засмучэннем. А таму не мог "усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі".
Здарэнне адбылося ўвечары 3 сакавіка. Як паведамляла міліцыя, патрульны нарад заўважыў мужчыну, які ішоў да Дома ўрада, і пайшоў за ім. Каля будынка невядомы дастаў малаток і стаў біць шкло ў дзвярах будынка. Яго тут жа затрымалі. Зламыснікам аказаўся 30-гадовы жыхар Барысава, які раней меў праблемы з законам. Падчас затрымання ён быў у неадэкватным стане. Была распачата крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.