Мужчыну, які зняў на відэа інцыдэнт з атракцыёнамі ў Александрыі, асудзілі
Мужчыну, які зняў на відэа здарэнне з атракцыёнамі ў Александрыі, далі сем сутак арышту, паведамляе Радыё "Свабода".
Прадпрымальніка з Брэста Паўла Пятроўскага затрымалі супрацоўнікі КДБ, а 13 ліпеня яго асудзілі. Афіцыйная матываця — частка 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка такой інфармацыі). Да суда Пятроўскі трое сутак правёў у Шклоўскім РАУС.
Відэа, якое зняў Пятроўскі, з'явілася ў ТГ-канале Антона Матолькі. Сам канал у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.
Пятроўскаму 42 гады. Па адукацыі ён настаўнік гісторыі. Жанаты, у сям’і двое малых дзяцей — аднаму тры гады, другому 10 месяцаў.
Здарэнне на фэсце "Александрыя сустракае сяброў", адбылося 11 ліпеня. Моцны вецер падняў у паветра кепска замацаваны батут, на якім забаўляліся дзеці. Паведамлялася, што пры гэтым пацярпелі сем чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.