МВФ чакае, што ў 2010 годзе ў Беларусі пачнецца невялікі эканамічны рост

Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду прыбыла ў аўторак ў Мінск. У бліжэйшыя дні фінансістаў прымуць ва ўрадзе нашай краіны, Нацбанку, Мінфіне і Мінэканомікі. Па словах пастаяннай прадстаўніцы Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталлі Калядзінай, разам з беларускімі ўладамі і незалежнымі экспертамі міжнародныя фінансісты будуць абмяркоўваць прагнозы выхаду з крызісу:

Наталля Калядзіна:
“Гэта штогадовыя кансультацыі з уладамі практычна ўсіх краін па эканамічнай палітыцы за мінулы год і дыскусіі аб эканамічнай палітыцы на будучы год. Мы будзем таксама абмяркоўваць пытанні магчымасцяў вяртання тэмпаў росту ў сярэднетэрміновай перспектыве — 3-5 гадоў”.

МВФ чакае, што ўжо ў наступным годзе пачнецца хаця б невялікі эканамічны рост. Нагадаем, сёлета ў студзені Беларусь атрымала першы крэдытны транш у памеры 800 мільёнаў долараў, другі транш — каля 680 мільёнаў — паступіў у пачатку ліпеня. Да канца года наша краіна можа атрымаць яшчэ 1 мільярд 350 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі