МВФ дасць Беларусі яшчэ 1 мільярд долараў
Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) рэкамендуе Радзе дырэктараў МВФ павялічыць фінансаванне праграмы stand-by для Беларусі на 1 мільярд долараў. Кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс зазначыў, што ў сувязі з гэтым другі транш крэдыту па праграме stand-by можа быць павялічаны і складзе каля 675 мільёнаў долараў. Раней ён планаваўся ў памеры 425 мільёнаў долараў, паведамляе "Інтэрфакс".
Такое павелічэнне падтрымкі Крыс Джарвіс лічыць абгрунтаваным, бо ў сувязі з глабальным эканамічным крызісам узраслі запатрабаванні Беларусі ў фінансаванні. Да таго ж, урад і цэнтральны банк краіны прыкладаюць сур'ёзныя намаганні для вырашэння наяўных праблем.