Мядзведзеў хоча прысутнічаць на вучэннях "Захад-2009" у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў будуць прысутнічаць на вайсковых вучэннях "Захад-2009", якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі 29 верасня. Пра гэта стала вядомы па выніках сённяшняй нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Сочы. Паводле слоў памочніка расійскага прэзідэнта Сяргея Прыходзькі, Мядзведзеў пацвердзіў свой намер паўдзельнічаць у пасяджэнні міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС 27 лістапада. У Сочы дасягнутая дамоўленасць, што ў рамках гэтага саміта пройдзе асобная расійска-беларуская сустрэча.

РИА "Новости" паведамляе, што пасяджэнне вышэйшага дзяржсавета Расіі і Беларусі можа адбыцца ў Маскве ў першай палове снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі