Мядзведзеў не плануе асабіста сустракацца з Лукашэнкам на саміце АДКБ
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў не плануе праводзіць двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас саміту АДКБ у Маскве. Пра гэта, як перадае "Інтэрфакс", заявіла прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Наталля Цімакова. Саміт АДКБ адбудзецца ў Маскве 14 чэрвеня.