Мясніковіч заняўся смеццем

Яна павінна быць арыентаваная на максімальнае атрыманне другасных матэрыяльных рэсурсаў. Акрамя гэтага, Міхаіл Мясніковіч даручыў стварыць праграму абыходжання з адходамі ў Мінску. Такое даручэнне ён даў адпаведным міністэрствам і ведамствам пасля нарады 27 сакавіка, інфармуе БелаПАН.

Рабочая нарада па пытаннях павелічэння нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў як у Мінску, так і ў цэлым па ўсёй Беларусі прайшла на палігонах для камунальных адходаў "Трасцянецкі" і "Прудзішча" з удзелам Мінскага гарвыканкама, Мінжылкамгаса і Мінпрыроды. Мясніковіч таксама наведаў камунальнае унітарнае прадпрыемства “Экарэс", дзе азнаёміўся з сістэмай абыходжання з камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі сталіцы, а таксама перспектывамі яе развіцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі