Мясніковіча прапанавалі пераабраць на пасаду старшыні Савета Рэспублікі
На пасаду старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання прапанавалі Міхаіла Мясніковіча, які займаў гэтую пасаду ў папярэднім складзе парламента.
Таксама раней ён ачольваў урад, Адміністрацыю прэзідэнта, Нацыянальную акадэмію навук.
Кандыдатуру Мясніковіча прапанавала чалец верхняй палаты, былы міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Яна назвала Мясніковіча чалавекам здаровага сэнсу, стратэгам і пісьменным кіраўніком.
Прапанову Шчоткіна падтрымаў сенатар Уладзімір Панцюхоў.
Выбары старшыні СР будуць безальтэрнатыўнымі, паведамляе БелаПАН.