Мытная служба Расіі не дазваляла прапускаць беларускую малочную прадукцыю

Цэнтральны апарат Федэральнай мытнай службы не аддаваў рэгіянальным падрадзяленням указанняў аб пропуску беларускіх малочных прадуктаў у Расію. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў прадстаўнік Мытнай службы. Ён падкрэсліў, што рашэнне пра аднаўленне ўвозу малочнай прадукцыі мае права прымаць толькі Расспажыўнагляд.

Нагадаем, што раней у сераду прэс-служба Смаленскай мытні паведаміла, што мытня атрымала вуснае ўказанне прапускаць у Расію беларускую малочную прадукцыю, акрамя сухога малака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі