МЗС: беларус, які быў на борце верталёта Мі-8 у Таджыкістане, жывы

МЗС: беларус, які быў на борце верталёта Мі-8 у Таджыкістане, жывы

Беларус, які быў на борце верталёта Мі-8, што сеў у гарах Таджыкістана, жывы. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў.

"Паводле папярэдняй інфармацыі, усе альпіністы, якія знаходзіліся на борце верталёта, у цяперашні момант жывыя і знаходзяцца ў самастойна збудаваным імі часовым лагеры. Сярод пасажыраў ёсць адзін грамадзянін Беларусі", — цытуе БЕЛТА словы дыпламата.

Цяпер таджыкістанскія ратавальнікі праводзяць сумесную выратавальную аперацыя альпіністаў. Беларуская амбасада ў гэтай краіне абяцае аказаць усю неабходную дапамогу нашым суайчыннікам.

Як высветліла nn.by, беларускі альпініст, пра якога ідзе гаворка, — гэта 60-гадовы мінчук Мікалай Шыхаў. Ён матэматык, кандыдат тэхнічных навук. Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі, пазней сышоў у бізнэс. Яго жонка Таццяна таксама захапляецца альпінізмам.

Як паведамляла Еўрарадыё, 12 жніўня ў гарах Таджыкістана верталёт Мі-8 здзейсніў жорсткую пасадку. На яго борце былі тры чальцы экіпажа, а таксама 13 альпіністаў Расіі, Іспаніі ды Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі