МЗС: Беларус, які перавозіў зброю, не з’яўляецца капітанам самалёта

Грамадзянін Беларусі, які ўваходзіў у склад экіпажу грузавога самалёта Іл-76, не з’яўляецца яго капітанам.
Такую заяву распаўсюдзіла Міністэрства замежных спраў нашай краіны. Нагадаем, самалёт, што вяртаўся ва Ўкраіну з Паўночнай Карэі, быў затрыманы ў суботу ў аэрапорце Бангкока. Тайская паліцыя па наводцы амерыканскіх калег знайшла на борце каля 40 тон зброі.

У складзе экіпажу чацвёра грамадзян Казахстана і адзін беларус. Раней тайскія СМІ перадавалі, што 54-гадовы Міхаіл Петухоў — капітан самалёта.

Сёння раніцай над затрыманымі адбыўся суд, які пакінуў экіпаж пад вартай на 12 дзён. Адвакаты затрыманых рыхтуюць апеляцыю і дабіваюцца, каб экіпаж выйшаў пад заклад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі