МЗС Беларусі паведаміў, калі працягнуцца перамовы з ЕС па візавых пытаннях

Трэці раўнд перамоваў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пра заключэнне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі пройдзе ў Мінску ў пачатку 2015 года. Як паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны, другі раўнд перамоваў 24-25 лістапада прайшоў у Бруселі. Дэлегацыі працягнулі працу над праектамі дакументаў з улікам паправак і заўвагаў, якія бакі прапанавалі па выніках першага раўнда перамоваў (ён прайшоў у чэрвені 2014-га ў Мінску).

Нагадаем, ЕС запрасіў Беларусь да пачатку перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму яшчэ ў 2011 годзе. Аднак толькі год таму на саміце "Усходняга партнёрства" ў Вільні міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая пачаць такія перамовы. На сённяшні дзень Беларусь — адзіная краіна "Усходняга партнёрства", грамадзяне якой плацяць за шэнгенскую візу не 35, а 60 еўра.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі