МЗС: Інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма

МЗС: Інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма

МЗС Беларусі паведамляе ў сваім акаўнце ў Twitter, што інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма. Але сітуацыя працягвае адсочвацца.

Беларускае знешнепалітычнае ведамства нашай краіны рэкамендуе "да стабілізацыі становішча" ў Турцыі "ўстрымацца ад запланаваных паездак". Як вядома, днямі там была спроба ваеннага перавароту, загінулі сотні людзей. Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Турэцкай Рэспубліцы, МЗС Беларусі рэкамендуе "захоўваць спакой і ў мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі выключыць наведванне месцаў масавага збору, а таксама, па магчымасці, не пакідаць месца пражывання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі