МЗС: Расія цвёрда настроеная далей пашыраць узаемадзеянне з Беларуссю

Расійскі бок пацвярджае цвёрды настрой на далейшае пашырэнне ўзаемадзеяння з Беларуссю ва ўсіх сферах двухбаковага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў абедзвюх краін. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве МЗС Расіі, перадае БЕЛТА. "Наша прынцыповая пазіцыя складаецца ў тым, што пытанні паставак малочнай прадукцыі павінны вырашацца па лініі адпаведных ведамстваў дзвюх краін у канструктыўным і дзелавым ключы", — гаворыцца ў заяве МЗС Расеі.

"Бачым у Беларусі надзейнага партнёра і саюзніка", — падкрэслівае расійскае замежнапалітычнае ведамства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі