МЗС заклікае беларусаў у Бруселі выконваць указанні ўладаў
Беларусам, якія знаходзяцца ў Бруселі, варта выконваць указанні мясцовых уладаў. З такім заклікам МЗС Беларусі звярнуўся да суайчыннікаў праз афіцыйны акаўнт у Twitter. Зварот звязаны са спробай тэракту 20 чэрвеня на Цэнтральным вакзале бельгійскай сталіцы.
"Паводле звестак МЗС Бельгіі, прадухілены тэракт на Цэнтральным вакзале Бруселя. Просьба да беларусаў у Бруселі выконваць указанні ўладаў", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Нагадаем, увечары 20 чэрвеня на Цэнтральным вакзале ў Бруселі вайсковы патруль цяжка параніў тэрарыста, які ўчыніў невялікі выбух. Пазней мужчына памёр. Пацярпелых ад выбуху на вакзале няма.
Па паведамленні МЗС Бельгіі, прадухілены тэракт на цэнтральным вакзале Бруселя. Просьба да беларусаў у Брусэлі выконваць указанні ўладаў. https://t.co/51o8P4pYOP
— МИД Беларуси (@BelarusMID) June 20, 2017