Н. Пяткевіч: Склад кансультацыйнага савета да канца не сфармаваны

Грамадскі кансультацыйны савет, які ствараецца пры адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, будзе займацца не толькі пытаннямі правоў чалавека. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіла намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.  Як мы ўжо паведамлялі, у склад савета былі запрошаныя прадстаўнікі праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт". Вядома, што туды запрашаліся прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных арганізацый.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта сцвярджае, што ў савеце могуць быць і прадстаўнікі палітычных партый, у тым ліку і апазіцыйных. Персанальны склад новай структуры будзе апублікаваны пасля яе сфармавання.

Паводле Пяткевіч, "савет ствараецца для абмеркавання актуальных пытанняў грамадска-палітычнага развіцця беларускага грамадства". Яго рэкамендацыі "могуць улічвацца пры прыняцці рашэнняў у той ці іншай сферы грамадскага жыцця", кажа Наталля Пяткевіч.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі