На 26-м годзе жыцця памёр беларускі хакеіст Канстанцін Грынь
На 26-м годзе жыцця памёр беларускі хакеіст Канстанцін Грынь. Пра гэта паведамляе сайт belarushockey.com. У канцы 2016 года ў Грыня выявілі пухліну ў страўніку памерам 5 см, якая, нягледзячы на лячэнне, працягвала расці. Выратаваць жыццё яму медыкі не змаглі.
Канстанцін Грынь выступаў за мінскае “Юнацтва”, за хакейныя клубы “Віцебск” і “Ліда”. У 103 матчах абаронца набраў 17 ачкоў (2+15). Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, працаваў менеджарам.