На альбом рок-кавераў "Старому Ольсу" ахвяравалі ўжо больш за 3 тысячы долараў

На альбом рок-кавераў "Старому Ольсу" ахвяравалі ўжо больш за 3 тысячы долараў

Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" запусціў на Kickstarter кампанію па зборы сродкаў на запіс альбома сваіх інтэрпрэтацый вядомых рок-песень. За першыя тры дні музыкі сабралі больш за тры тысячы долараў. Усяго ж патрабуецца сем, каб разлічыцца з праваўладальнікамі, самім Kickstarter і ўласна запісаць альбом.

"Стары Ольса" ўжо даўно маюць у сваім рэпертуары каверы сусветна вядомых рок-песень. Аднак ідэя альбома прыйшла ім пасля таго, як іх версія "One" Metallica, зробленая для тэлепраекта "Легенды Live", набрала на Youtube амаль 1,5 мільёна праглядаў і на музыкаў пасыпаліся станоўчыя водгукі са ўсяго свету.

Анансуецца, што ў альбом увойдуць наступныя песні: "One" Metallica, "Another Brick in the Wall" part II Pink Floyd, "Californication" Red Hot Chili Peppers, "Ob-la-di, Ob-la-da" і "A Hard Day's Night" Тhe Beatles, "Child in Time" Deep Purple і "Smells Like Teen Spirit" Nirvana.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі